Наверх

Сачыненне на тэму " Традыцыи и наватарства у паэзии Алеся Разанава

Сачыненне на тэму " Традыцыи и наватарства у паэзии Алеся Разанава
  • Поделиться
1 ответ 10339 14 Апр 2015 1 рейтинг
Войдите, чтобы оставить свой ответ
Войти Зарегистрироваться
СтепанКнязев Поделится
  • Поделиться
У рамках Тыдня нямецкай мовы і культуры 15 - 16 кастрычніка ў Брэсце адбылася аўтарская прэзентацыя кнігі Алеся Разанава «Месяц думае, сонца разважае». Знаёмства з літаратурнай навінкай прайшло на беларускай і нямецкай мовах.Алесь Разанаў у літаратуры - фігура значная. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускага хайку. Яго безумоўна можна назваць выдатным майстрам паэтычнага слова, які распрацаваў беларускі верлібр, а таксама ўзбагаціў паэзію такімі ўнікальнымі жанрамі, як версэты, пункціры, вершаказы. У апошняе дзесяцігоддзе паэт звярнуўся да напісання твораў на нямецкай мове.Кніга «Месяц думае, сонца разважае» цалкам напісана па-нямецку. Аснову яе складаюць так званыя wortdichte - жанр, распрацаваны самім аўтарам і падобны да беларускіх вершаказаў (паэтычных па змесце і празаічных па форме твораў). Галоўную ролю ў іх іграе гукапіс, праз які аўтар спрабуе адлюстраваць тую ці іншую з’яву. Пераносячы вершаказы на немяцкамоўную глебу, Разанаў стварае асаблівыя тэксты, якія сугучны, але ў той жа час істотна адрозніваюцца ад беларускіх твораў.Як прызнаўся Алесь Сцяпанавіч, нямецкай мовай ён валодае не дасканальна, таму пошук неабходных слоў уяўляў сабой асобны працэс. «Калі нямецкія людзі гавораць па-нямецку, для іх мова як плынь, як сродак выказаць сваю думку, сваё разуменне, як матэрыял, з якога будуецца выказванне. Для меня было інакш. Я спатыкаўся на нямецкія словы і загаворваў з імі, як з жывымі істотамі. Тыя словы, што адгукаліся, служылі асновай для wortdichte. Яны хацелі гаварыць далей, і я ім дапамагаў выказацца, намаляваць сваю біяграфію, слухаў іх унутраную споведзь. Для мяне слова аказалася закончаным творам, трэба было толькі яго раскрыць».Зборнік «Месяц думае, сонца разважае» пакуль не загучаў на іншых мовах, таму значная частка прэзентацыі была прысвечана спробам вучняў сярэдніх школ зрабіць свае пераклады. Былі прадстаўлены і аўтарскія варыянты. А тыя слухачы, што наогул не валодалі нямецкай мовай і не мелі магчымасці ацаніць прыгажосць wortdichte, у суботу пазнаёміліся з падобнымі да іх вершаванымі формамі з раней выдадзеных беларускамоўных кніг «Дождж: возера ў акупунктуры», «Пчала пачала паломнічаць», «І потым нанава пачаць».Таксама пад час сустрэчы выказвалася шмат думак аб самой творчасці і сэнсе слова, праз якое дасягаецца разуменне вышэйшых матэрый. Ці прынцыпова на якой мове напісаны твор? Ці могуць людзі, што не валодаюць агульнай мовай, зразумець адзін аднаго?На думку Алеся Сцяпанавіча, душа мовы невымоўная. «Калі мы будзем паглыбляцца ў гісторыю далей і далей, то прыйдзем да самага пачатку, да мяжы мовы, да мяжы слоў, у невымоўнае, боскае. Яно заўсёды прысутнічае ў мове і над моваю. Некалькі разоў у Нямеччыне, калі я чытаў свае версэты, да мне падыходзілі людзі і казалі: «Мы не валодаем беларускай мовай, але нам здаецца, што мы разумеем тое, што зараз гучыць». У самой мове - асабліва паэтычнай, таму што яна збліжана з першапачаткам, - прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення».
Читать полностью:http://www.b-g.by/ru/43_2011/culture/10465/
Не нашли ответ на свой вопрос? Попробуйте спросить